У ноч на 4 траўня ў Беларусі чакаюцца замаразкі
У панядзелак нашай краіне сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць.
4 траўня ноччу ў Беларусі будзе без ападкаў, днём месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер няўстойлівы слабы, адзначае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе +1...+6 градусаў. У многіх раёнах на глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі да -4 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да +11...+17 градусаў, па поўдні — да 19 градусаў вышэй за 0.
Як адзначаюць сіноптыкі, такі характар надвор'я адпавядае чырвонаму ўзроўню небяспекі.
Фота — zn.ua