У новым альбоме гурт S°unduk распавядзе пра "Наше время"

30 лютага гурт S°unduk на чале з Ганнай Хітрык прэзентуе трэці альбом. Грошы на пласцінку былі сабраныя праз краўдфандынгавую платформу boomstarter.ru менш чым за месяц.

На запіс пласцінкі, якая атрымала назву “Наше время”, пайшло мінімум часу. А вось на “шліфоўку” дыска музыкі патрацілі некалькі месяцаў.

Па словах Ганны Хітрык, альбом складуць некалькі цалкам новых песень і адна з іх — на беларускай мове. Яна стане першай ластаўкай з будучага беларускамоўнага дыска, да запісу якога гурт прыступіць неўзабаве.

Канцэрт пройдзе ў клубе Re:Public.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі