У нядзелю амаль па ўсёй краіне дажджы, на паўднёвым усходзе будзе да +23

У нядзелю амаль па ўсёй краіне дажджы, на паўднёвым усходзе будзе да +23

У бліжэйшыя суткі, 5 траўня, у Беларусі прагназуецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у некаторых раёнах моцныя. Удзень месцамі па паўднёвым усходзе чакаюцца навальніцы.

Вецер будзе паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночны 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў цяпла, на Гомельшчыне — 9-10. Удзень будзе 10-16 цяпла, на паўднёвым усходзе — 17-23 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі