У нядзелю будзе да +28, з дажджамі і навальніцамі
У бліжэйшыя суткі, 2 чэрвеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор'е. Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы.
Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў, слабы або ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 9 да 15 градусаў, удзень будзе 20-26 са знакам плюс, а на поўдні краіны — да +28, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.