У нядзелю па Брэстчыне будзе да +18
У нядзелю, 26 верасня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі, пераважна па ўсходзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны ўмераны, месцамі парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 4-11 вышэй за нуль, удзень прагназуецца +10...+16, па паўднёвым захадзе — да 18 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.