У нядзелю ў Беларусі чакаецца ад 3 да 17 марозу, туман, снег

У нядзелю ў Беларусі чакаецца ад 3 да 17 марозу, туман, снег

У нядзелю, 10 студзеня, у Беларусі чакаецца снег, туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы і памяркоўны.

У начныя гадзіны прагназуецца ад 3 градусаў ніжэй за нуль на Брэстчыне да 17 марозу на поўначы краіны, у дзённыя — мінус 3-9, на поўдні — ад 0 да 2 марозу, на Віцебшчыне — 10-13 градусаў са знакам мінус.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, сіноптыкі папярэджваюць пра складаныя ўмовы надвор'я ў аўторак, 12 студзеня. Чакаецца працяглы снег, завіруха (у Віцебскай вобласці), моцны вецер, на поўдні — мокры снег з дажджом.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі