У нядзелю ў Беларусі чакаецца да 25 градусаў марозу
У нядзелю, 24 студзеня, у Беларусі захаваецца халоднае надвор'е. У начныя гадзіны будзе 16-22 марозу, месцамі пры праясненнях — да 23-25 градусаў са знакам мінус, а на захадзе краіны — 10-15 градусаў ніжэй за нуль. У дзённыя гадзіны прагназуецца 4-10 марозу, на ўсходзе нашай краіны — да мінус 15.
У Беларусі пачне цяплець у панядзелак, 25 студзеня.
Заўтра будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень на захадзе пройдзе невялікі снег, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.