У нядзелю ўдзень у Беларусі будзе ад 11 да 21 цяпла, месцамі дождж і моцны вецер

У нядзелю ўдзень у Беларусі будзе ад 11 да 21 цяпла, месцамі дождж і моцны вецер

У нядзелю, 12 чэрвеня, ападкі прагназуюцца пераважна на паўночным усходзе Беларусі. Кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі месцамі. Вецер будзе заходні, 6-11 метраў за секунду (з парывамі да 14 метраў, у асобных раёнах вецер можа ўзмацніцца да 15-18 метраў за секунду).

У начныя гадзіны чакаецца ад 3 да 9 градусаў са знакам плюс, у дзённыя гадзіны — 15-21 цяпла (на паўночным усходзе — ад 11 да 14 градусаў вышэй за нуль), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як паведамляла Еўрарадыё, сапраўднае летняе надвор'е вернецца ў Беларусь у сярэдзіне наступнага тыдня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі