У Оршы забаранілі канцэрт Змітра Вайцюшкевіча

Зміцер Вайцюшкевіч збіраўся выканаць песні на словы Уладзіміра Караткевіча. Як паведамляе Радыё "Свабода", пра забарону стала вядома ўчора. Самому Вайцюшкевічу, па яго словах, нічога не патлумачылі.



Дырэктар Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны Уладзімір Кузубаў не назваў прычыны, па якіх адменены канцэрт. У самім музеі Караткевіча кажуць, што адбылася накладка і што замест канцэрта Вайцюшкевіча адбудзецца вечарына пад назвай "Душа застанецца", таксама прысвечаная Караткевічу.



Нагадаем, што напярэдадні таксама быў сарваны выступ Змітра Вайцюшкевіча ў Полацку.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі