У Падмаскоўі раніцай зноў гучалі выбухі

Людзі ў двары дома ў Краснагорску, куды ўпалі абломкі беспілотніка / @breakingmash

Людзі ў двары дома ў Краснагорску, куды ўпалі абломкі беспілотніка / @breakingmash

Гэтая ноч у Маскве і Падмаскоўі зноў была неспакойнай. "СПА збілі два ўдарныя беспілотнікі. Адзін у раёне Краснагорска, другі ў раёне Часцоў", паведаміў раніцай мэр расійскі сталіцы Сяргей Сабянін. Расійскія тэлеграм-каналы інфармуюць, што відавочцы чулі гукі выбухаў у Страгіно і Краснагорску. Гэта ў 5 км ад Масквы. Паводле звестак гэтага рэсурсу, абломкі "упалі на адзін з жылых дамоў на Краснагорскім бульвары. Пашкоджаныя вокны і аўтамабілі, якія стаялі побач". Папярэдне, ніхто не пацярпеў.

У Мінабароны Расіі дадаюць, што акрамя двух беспілотнікаў у Маскоўскай вобласці, яшчэ два БПЛА былі збітыя ў Бранскай вобласці. Учора, нагадаем, абломкі дрона ўпалі ў пасёлку недалёка ад дома расійскай прапагандысткі Маргарыты Сіманьян. Пацярпелі два чалавекі. А раней беспілотнікі дабіраліся і да Масквы пашкоджвалі і шматпавярхоўкі, і адміністрацыйныя будынкі.

24 лютага 2022 года Расія напала на Украіну. Амаль кожны дзень расійская армія абстрэльвае ўкраінскія гарады, дзе гінуць людзі. Сёння паведамляецца пра выбухі ў Крывым Рогу. А ў выніку ракетнага абстрэлу Чарнігава ў мінулую суботу, 19 жніўня, загінулі сем чалавек, 156 атрымалі раненні. Сярод ахвяр атакі 6-гадовая дзяўчынка Сафія.

В Подмосковье утром снова звучали взрывы
Пашкоджаная машына ў двары дома ў Краснагорску / фота тут і далей @breakingmash
В Подмосковье утром снова звучали взрывы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі