У палітвязня Мікалая Казлова памерла маці
Мікалай Казлоў / racyja.com
У палітвязня Мікалая Казлова памерла маці. Яго не адпусцілі з калоніі на пахаванне, піша @prisoners_spring96.
Казлову 56 гадоў. Падпалкоўнік міліцыі запасу (у 2021-м рэжым Аляксандра Лукашэнкі пазбавіў яго гэтага звання). У 2008-м абвінаваціў кіраўнікоў участковай выбарчай камісіі ў Мінску ў фальсіфікацыях. З 2012-га — у Аб'яднанай грамадзянскай партыі, з часам стаў яе кіраўніком. За кратамі Мікалай Казлоў знаходзіцца з ліпеня мінулага года. У лістападзе 2022-га быў асуджаны на 2,5 года калоніі за ўдзел у масавай вулічнай акцыі ў 2020 годзе. Сёлета яго перавялі ў магілёўскую папраўчую калонію № 15.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.