У панядзелак будзе цёпла і амаль без ападкаў
У бліжэйшыя суткі, 13 жніўня ў Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Будзе пераважна без ападкаў і толькі на поўначы краіны месцамі прагназуюцца невялікія дажджы.
Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмеркаваны, на поўначы Беларусі — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў, удзень будзе ад +19 на поўначы да +28 у паўднёвых раёнах, паведамляе рэсурс pogoda.by