У панядзелак будзе даволі цёпла, але месцамі пройдуць моцныя залевы

У панядзелак будзе даволі цёпла, але месцамі пройдуць моцныя залевы

У бліжэйшыя суткі, 5 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы, месцамі залевы і навальніцы.

Вецер будзе пераменных напрамкаў, умеркаваны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў, удзень будзе ад 17 да 23. На паўднёвым усходзе краіны ўдзень прагназуецца 24-29 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі