У панядзелак мароз узмацніцца, будзе да –26
У панядзелак, 4 студзеня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць, месцамі пройдзе невялікі снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца.
Вецер будзе няўстойлівы, слабы. Тэмпература паветра ўначы складзе 17-22 градуса ніжэй за нуль, а ў асобных раёнах слупок тэрмометра апусціцца да 23-26 градусаў марозу. На поўначы чакаецца да 14-16 градусаў са знакам мінус.
Удзень тэмпература паветра складзе ад 9 да 15 марозу, месцамі — да мінус 17, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтра на гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота з архіву