У панядзелак у Беларусі чакаюць мокры снег і слабы галалёд
Надвор’е, характэрнае для апошняга тыдня, пакуль не зменіцца.
6 красавіка ў панядзелак у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе слабым, паўночным.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса, удзень будзе 4-10 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.