У Папуа Новая Гвінея ў зрыве парламенцкіх выбараў абвінавацілі чарадзеяў
У Папуа Новая Гвінея чарадзеяў абвінавацілі ў зрыве парламенцкіх выбараў. Як паведамляюць замежныя СМІ, кандыдаты патрабуюць перагледзіць вынікі галасавання.
Перад выбарамі мясцовых святароў папрасілі памаліцца над скрынямі для бюлетэняў, каб абараніць іх ад злых сіл. Цяпер некаторыя кандыдаты ўпэўненыя, што за іх прагаласавала болей людзей, аднак бюлетэні былі скрадзеныя са скрыняў пры дапамозе магіі.
Галасаванне скончылася 8 ліпеня, аднак у новым парламенце пакуль размеркавалі толькі 26 месцаў са 111. Падлік галасоў ідзе марудна праз незадаволенасць кандыдатаў і арышты назіральнікаў.