У пасольстве Кітая пракаментавалі бунт рабочых у Добрушы
У Гомель выехаў дыпламат, каб высветліць, з-за чаго канкрэтна рабочыя пачалі пратэставаць.
2 ліпеня сотні кітайскіх рабочых, якія працавалі ў Добрушы на будаўніцтве картоннага камбінату, пайшлі пешшу ў Мінск праз Гомель. Яны пратэстуюць супраць затрымкі заробкаў.
“Дагэтуль, калі шчыра, пасольства не атрымала поўнай інфармацыі. Напэўна, гэта канфлікт паміж кітайскімі прадпрымальнікамі і рабочымі. Але што канкрэтна стала прычынай учынку рабочых — пакуль не вядома”, — каментуюць Еўрарадыё ў пасольстве КНР у Мінску.
Дыпламаты паведамляюць, што свайго прадстаўніка ў Гомель яны ўжо накіравалі. Чакаюць, што аўтамабіль даедзе цягам чатырох гадзін.
Пратэст кітайцаў у Беларусі: сотні рабочых прыйшлі з Добруша ў Гомель
“Наш прадстаўнік паслухае, паглядзіць, атрымае інфармацыю. Таму зараз мы чакаем канкрэтыкі”, — адзначаюць у пасольстве.
Паводле некаторых звестак, нейкі прадстаўнік кітайскага пасольства ўжо вядзе перамовы з рабочымі ў Гомелі. Таксама ёсць інфармацыя, што ў Гомель выехаў пасол Кітая Цуй Цымін.
Калона кітайцаў пайшла пешшу з Гомеля ў Мінск
Фота: tut.by