У паўфінал Алімпіяды выйшла беларуская плыўчыха Анастасія Шкурдай

Анастасія Шкурдай

Анастасія Шкурдай / БФП

Беларуская плыўчыха Анастасія Шкурдай выйшла ў паўфінал алімпійскай 200-метроўкі на спіне.

Яна пераадолела дыстанцыю за 2:09,64. У сваім заплыве Шкурдай фінішавала трэцяй, чаго было дастаткова, каб стаць адной з 16 паўфіналістак.

Як расказвала Еўрарадыё, сёння на Алімпіядзе таксама выступалі беларускія весляры. У фінал спаборніцтваў прыйшоў Яўген Залаты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі