У Пецярбургу абмяркоўвалі сітуацыю з аўтобусамі, у тым ліку з МАЗамі
![Аўтобусы здымалі з рэйсаў за "схільнасць да ўзгарання"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/05.jpg.webp?itok=c-b3j_cp)
Аўтобусы здымалі з рэйсаў за "схільнасць да ўзгарання" / vk.com
У Пецярбургу на пасяджэнні пастаяннай камісіі Заканадаўчага сходу па транспарце абмяркоўвалі сітуацыю з аўтобуснымі перавозкамі. Згадваліся і МАЗы. Некаторыя з іх "стаяць ля плота" ў чаканні гарантыйнага рамонту, а перавозчыкі рамантаваць іх самастойна не могуць. Адзначалася, што запчасткі з Еўропы сталі недаступныя, а кітайскія камплектуючыя не такія надзейныя.
Як піша "Фонтанка", галоўны прадстаўнік МАЗ па пасажырскай і грузавой тэхніцы ў Пецярбургу і Ленінградскай вобласці Фёдар Бутко расказаў прысутным на сходзе пра планы пабудаваць сервісны цэнтр. Цяпер МАЗ афармляе зямельны ўчастак на Пулкаўскай шашы. Калі ж цэнтр пабудуюць, невядома.
Беларускія аўтобусы часта гараць у Санкт-Пецярбургу (нават здымалі з рэйсаў 137 МАЗаў за "схільнасць да ўзгарання"). Мяркуецца, што ўзгаранні адбываюцца з-за замены на вытворчасці замежных камплектуючых, пастаўкі якіх спыніліся праз санкцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.