У Расіі згарэў аўтобус МАЗ, пасажыры паспелі выбегчы з салона
![У Санкт-Пецярбургу гарыць беларускі аўтобус](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/maz24_1.jpg.webp?itok=mk-7R87i)
У Санкт-Пецярбургу гарыць беларускі аўтобус / fontanka.ru
У Расіі зноў згарэў беларускі аўтобус МАЗ. Чарговае здарэнне адбылося ў Санкт-Пецярбургу.
Як паведамляе fontanka.ru, аўтобус загарэўся раніцай 22 студзеня на праспекце Касманаўтаў. Падчас узгарання ў салоне былі 15 чалавек. Яны паспелі выбегчы, ніхто не пацярпеў.
Адзначаецца, што ўзгаранне адбылося ў пярэдняй частцы аўтобуса. Прычыну будуць высвятляць спецыялісты.
Беларускія аўтобусы часта гарэлі ў Санкт-Пецярбургу ў мінулым годзе (нават здымалі з рэйсаў 137 МАЗаў за "схільнасць да ўзгарання"), працягваюць гарэць і сёлета. Мяркуецца, што ўзгаранні адбываюцца з-за замены на вытворчасці замежных камплектуючых, пастаўкі якіх спыніліся праз санкцыі.
І ў гэтай сітуацыі МАЗ будуе новы завод для зборкі аўтобусаў, абяцае выпускаць іх значна больш, чым цяпер. Кіраўніцтва прадпрыемства абяцае павысіць якасць сваёй тэхнікі.
![У Расіі згарэў аўтобус МАЗ, пасажыры паспелі выбегчы з салона](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/22_101.jpg.webp?itok=ngABN4CO)
![У Расіі згарэў аўтобус МАЗ, пасажыры паспелі выбегчы з салона](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/23_41.jpg.webp?itok=mNTlUmTk)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.