У Беларусі пакуль захаваецца спёка, але чакаецца пахаладанне (відэа)

У Беларусі пакуль захаваецца спёка, але чакаецца пахаладанне (відэа)

У аўторак, 25 чэрвеня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. Ападкаў не прагназуецца. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер слабы. 

Уначы тэмпература паветра будзе 11-17 са знакам "плюс", месцамі 7-10 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +23...+29.

26 чэрвеня захаваецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, вецер слабы. Уначы тэрмометры пакажуць 11-16 цяпла, у асобных раёнах +8...+10. Удзень прагназуецца ад +23 па паўночным усходзе да +32 па захадзе краіны.

У чацвер, 27 чэрвеня, прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы пераважна па паўночна-заходніх раёнах, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы, у асобных раёнах магчымы град. Вецер будзе паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, удзень у многіх раёнах моцны парывісты. 

Уначы будзе 14-20 вышэй за нуль, Удзень чакаецца +22...+28. Па паўднёвым усходзе тэрмометры пакажуць да 31 градуса цяпла, а ў паўночных — толькі 19-21 са знакам "плюс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі