У першы дзень восені ў Беларусі пройдуць дажджы
Восень у Беларусі / Еўрарадыё
У бліжэйшыя суткі, 1 верасня, у Беларусі чакаюцца дажджы, у некаторых раёнах пройдуць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны чакаецца туман у асобных раёнах.
Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, днём з узмацненнем да парывістага.
Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 вышэй за нуль, днём сіноптыкі абяцаюць халаднаватае надвор'е — 11-17 са знакам плюс.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.