У першыя суткі дзеяння закону аб канфіскацыі злавілі 77 п’яных кіроўцаў
Усе яны трапіліся на гэтым парушэнні ўпершыню, таму яшчэ могуць пазбегнуць канфіскацыі аўто.
Нагадаем, што 24 кастрычніка набылі моц папраўкі ў некаторыя кодэксы Беларусі, якія тычацца адказнасці за кіраванне машынай у нецвярозым стане. Згодна з гэтымі папраўкамі, цяпер у парушальніка могуць канфіскаваць аўтамабіль, калі ён двойчы за год сеў за руль п’яным. Калі ж чалавек ездзіць па даверанасці на чужой машыне, або проста ўзяў яе пакатацца і таксама парушыў закон, то аўтамабіль адбяруць у ягонага ўладальніка. Гэта не тычыцца выпадкаў, калі машыну скралі.
Апроч таго, істотна ўзраслі сумы штрафаў для п’яных кіроўцаў — цяпер гэта 50-100 базавых велічыняў (6,5-13 мільёнаў рублёў), нагадвае БЕЛТА.