У Перу знайшлі царскія пахаванні даінкскай цывілізацыі
Археолагі выявілі магільню, запоўненую скарбамі і муміямі жанчын. Узрост пахавання — прыкладна 1200 гадоў.
Па словах навукоўцаў, якія перадае ВВС, знаходка раскрые шматлікія таямніцы царства Уары. Яно знаходзілася ў Андах да ўзнікнення больш вядомай цывілізацыі інкаў.
У магільні было выяўлена больш за 60 шкілетаў. Тры з іх належаць царыцам Уары. Яны былі пахаваныя з залатымі і срэбранымі ўпрыгожваннямі і ярка размаляванымі керамічнымі вырабамі.
Большасць знойдзеных шкілетаў — жаночыя. Іх сядзячыя паставы, як лічаць даследчыкі, сведчаць пра тое, што іх забілі падчас ахвярапрынашэння.
Фота — ria.ru