У Петрыкаўскім раёне сутыкнуліся фургон “Белпошты” і легкавік
У Петрыкаўскім раёне адбылося лабавое сутыкненне фургона “Белпошты” і легкавога аўтамабіля. Паводле інфармацыі суполкі Вконтакте НС Будзь у курсе, аварыя адбылася раніцай 29 сакавіка ля вёскі Галубіца.
Нягледзячы на значныя механічныя пашкоджанні, якія атрымалі абедзве машыны, ніхто з людзей не пацярпеў.