У Петрыкаве абрабаваная ювелірная крама
У Петрыкаве на Гомельшчыне абрабаваная ювелірная крама. Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося 23 снежня. Невядомы мужчына зайшоў у краму і пагражаў прадаўцам прадметам, падобным на пісталет. Ён скраў вялікую колькасць ювелірных вырабаў і ўцёк. Міліцыя вядзе пошук невядомага зламысніка. На выгляд яму каля 45 гадоў. Па чутках ён скраў каштоўнасцяў на 2 млрд рублёў.
Па факце разбою, здзейсненага ў асабліва буйным памеры, распачатая крымінальная справа.
Дарэчы, нядаўна напад на краму адбыўся ў Мінску (гл. відэа).
Фота: ria.ru
Фота: onliner.by