У піцерскім метро з'явіліся антываенныя плакаты (фота)
Здарылася гэта 23 лютага ў Дзень абаронцаў Айчыны. "Мой тата вельмі моцны, ён забіваў ворагаў, а цяпер б'е мяне і маму", — напісана дзіцячай рукой.
У метро Пецярбурга 23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны, з'явіліся антываенныя плакаты. Многія з іх незвычайныя — напісаныя дзіцячай рукой каляровымі алоўкамі: "Мой тата вярнуўся з вайны без ног. Цяпер ён гаворыць, што лепш бы здох", "Мой тата вельмі моцны, ён забіваў ворагаў, а цяпер б'е мяне і маму. Каця", "Майго брата забілі ў арміі ў мірны час. Калі я вырасту, я таксама туды пайду" і г. д.
Таксама ў метро з'явіліся лістоўкі з антываеннымі цытатамі класікаў сусветнай літаратуры (Эрыха Рэмарка, Эрнэста Хемінгуэя, Яраслава Гашэка). Пра арганізатараў акцыі пакуль нічога невядома.
Фота з сацыяльных сетак.