У Пінску дырэктар футбольнага клуба адбіў фанатаў у АМАПа (фота)

Пінская "Хваля" прымала на сваім полі "Мінск-2". На 70-й хвіліне, калі лік быў ужо 3:0 на карысць гаспадароў, АМАП "спрабаваў вывесці пінскіх фанатаў са стадыёна", нібыта, з-за "несанкцыянаванай" крычалкі. Аднак дырэктар клуба Міхаіл Шаламіцкі пайшоў разбірацца з АМАПаўцамі, фанатаў падтрымалі іншыя заўзятары. І хлопцы змаглі вярнуцца ў свой сектар на трыбуне, інфармуе афіцыйны сайт ФК "Хваля".
 

Нагадаем, у траўні сёлета за пінскіх футбольных фанатаў заступіўся старшыня гарвыканкама. Аляксандр Гордзіч на сэсіі Пінскага гарсавета выказаў незадавальненне дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі на хатніх матчах футбольнага клуба “Хваля”. Ён нагадаў, што футбольныя матчы ў першую чаргу арганізуюцца дзеля аматараў спорту і параіў перагледзець  паводзіны міліцыянтаў у дачыненні да заўзятараў. Тады падчас матча 5-га тура першай лігі чэмпіянату Беларусі пінскія праваахоўнікі нечакана запатрабавалі пашпарты ў фанатаў мясцовага клуба “Хваля”. З-за гэтага фанацкі сектар на стадыёне быў пусты да канца гульні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі