У Пінску Volkswagen наехаў на пешаходаў — 2-гадовага хлопчыка і яго маці
На месцы здарэння
У Пінску Volkswagen наехаў на пешаходаў — 37-гадовую жанчыну і 2-гадовага хлопчыка. Яны ішлі па пешаходным пераходзе на зялёнае святло.
Як паведамляе брэсцкая міліцыя, здарэнне адбылося ў панядзелак каля 16-й гадзіны. 32-гадовы кіроўца Volkswagen на адным са скрыжаванняў паехаў на чырвонае святло. У выніку легкавік сутыкнуўся з BMW, якім кіравала 41-гадовая жанчына. Пасля сутыкнення Volkswagen і апынуўся на пешаходным пераходзе.
Жанчыну-пешахода шпіталізавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.