У плыўчыхі Аляксандры Герасімені забралі дом у Драздах

У плыўчыхі Аляксандры Герасімені забралі дом у Драздах

У плыўчыхі Аляксандры Герасімені забралі дом у Драздах. Ён быў пабудаваны ў прэстыжным раёне — участак там спартсменка атрымала ў 2018 годзе рашэннем Мінгарвыканкама.

Аднак у 2020-м Герасіменя выехала за мяжу, увайшла ў Свабоднае аб'яднанне спартсменаў Беларусі, ачоліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Пасля таго, як яна стала крытыкаваць дзеянні ўладаў, адразу ж узніклі праблемы з праектнай дакументацыяй. Уладамі было адменена рашэнне аб прыёме дома ў эксплуатацыю. Бацька Аляксандры судзіўся, але ў выніку суды прайграў.

Аляксандры Герасімені 36 гадоў. Яна — трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў, скончыла кар'еру ў 2019 годзе. У Беларусі на яе распачалі крымінальную справу за яе палітычную дзейнасць і нават аб'явілі ў вышук.

У плыўчыхі Аляксандры Герасімені забралі дом у Драздах
Дом Аляксандры Герасімені падчас будаўніцтва / Фота з сацсетак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі