У Полацкім раёне знайшлі цела 10-гадовага хлопчыка, якога шукалі з пятніцы

У Полацкім раёне знайшлі цела 10-гадовага хлопчыка, якога шукалі з пятніцы

У Полацкім раёне каля вёскі Чарнешчына знайшлі цела 10-гадовага хлопчыка, якога шукалі з пятніцы, 16 чэрвеня, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на МНС. Ён з 8-гадовым сябрам вудзіў рыбу на Заходняй Дзвіне і ў нейкі момант зайшоў у ваду (па адной версіі, вызваляў кручок, які зачапіўся за траву, па іншай — купаўся) і быў падхоплены цячэннем ракі. Пра тое, што ён патануў, паведаміў рыбак, які стаў сведкам здарэння, але не паспеў дапамагчы дзіцяці. Пошукам хлопчыка займаліся вадалазы.

Маці загінулага хлопчыка была ўпэўненая, што разам з ім на раку пайшлі яго сябар з бацькам. Аднак мужчыны на рыбалцы не было.

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, па факце ўтаплення праводзяцца праверка, прызначаная судова-медыцынская экспертыза, аглядаецца месца здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі