У Полацку бацькі пакінулі паўтарагадовае дзіця адно ў аўтамабілі

Дзіця было адно больш за гадзіну / t.me/uvd_vitebsk/
У Полацку бацькі пакінулі паўтарагадовае дзіця адно ў прыпаркаваным аўтамабілі Renault. Мінакі заўважылі, што яно плача і выклікалі даішнікаў. Ім сказалі, што дзіця адно ўжо больш за гадзіну. Тэмпература паветра на вуліцы дасягала 10 градусаў марозу. Таму інспектары ДПС забралі яго ў свой аўтамабіль. Высветлілася, што ў машыне былі зачынены толькі дзверы каля хлопчыка, а сам ён знаходзіўся ў спецыяльным аўтакрэсле.
Пазней з'явіўся бацька дзіцяці. Паводле яго слоў, ён з жонкай пайшоў у царкву (машына стаяла каля Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра). "Мы думалі, што ненадоўга, але там чамусьці зацягнулася", — сказаў мужчына. Яму сказалі патэлефанаваць жонцы. Неўзабаве яна прыйшла. "Пашкадавалі, спала яно. Мы на службу прыехалі...", — гаварыла жанчына. Бацькі звярнулі ўвагу, што дзіця было цёпла апранутае.
Цяпер з абставінамі здарэння будзе разбірацца інспекцыя па справах непаўналетніх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.