У Полацку школьнік падчас катання з горкі ўдарыўся галавой аб дрэва

У Полацку школьнік падчас катання з горкі ўдарыўся галавой аб дрэва

У Полацку вучань 4-га класа падчас катання з горкі ўдарыўся галавой аб дрэва. Здарэнне адбылося ўвечары 9 студзеня. Мяркуецца, што хлопчык катаўся на цюбінгу. У раёне Кургана Бессмяротнасці вельмі стромкія схілы і падчас аднаго з заездаў ён спускаўся на вялікай хуткасці і не змог пазбегнуць сутыкнення з дрэвам, атрымаў траўму. Хлопчыка завезлі ў цэнтральную гарадскую бальніцу, інфармуе прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці.

Раней Следчы камітэт паведамляў пра дзяцей, якія ў розных рэгіёнах краіны пацярпелі падчас катання на цюбінгах. Напярэдадні СК прапанаваў ураду ўдасканаліць парадак вырабу і продажу цюбінгаў. Пра гэта — на відэа. А на Віцебшчыне праваахоўнікі правядуць з дзецьмі і іх бацькамі гутаркі на тэму бяспекі падчас такога катання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі