У Польшчу праз раку: з Беларусі ў ЕС спрабавалі прайсці мінімум 123 чалавекі
Польскія памежнікі / twitter.com/straz_graniczna
За апошнія суткі нелегальна прайсці ў Польшчу з Беларусі спрабавалі 76 чалавек. Прычым 41 з іх перайшлі Свіслач. Польская памежная служба паведаміла аб грамадзянах Конга, Судана, Камеруна.
Таксама затрыманыя 4 чалавекі, якія дапамагалі мігрантам — два палякі, грузін і малдаванін. Яны спрабавалі павезці ад мяжы 27 мужчын з Егіпта і Сірыі.
На мяжы з Літвой затрыманы яшчэ 47 нелегальных мігрантаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.