У Польшчы памёр беларускі паэт Ян Чыквін

Ян Чыквін / polskieradio.pl
Ян Чыквін / polskieradio.pl

У Польшчы памёр беларускі паэт, перакладчык, выкладчык, прафесар Ян Чыквін. Яму было 82 гады, піша racyja.com. Чыквін — ураджэнец Гайнаўшчыны. Яшчэ юнаком пачаў публікавацца ў беластоцкай "Ніве". З 1970-га быў сябрам Саюза польскіх пісьменнікаў, старшынём Беларускага літаратурнага аб’яднання "Белавежа", галоўным рэдактарам часопісу "Тэрмапілы". Выкладаў у Варшаўскім універсітэце, пасля ва ўніверсітэце ў Беластоку. Аўтар некалькіх беларускамоўных зборнікаў паэзіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі