У Польшчы выпусцілі цішоткі з Булак-Балаховічам (фота)
Польскі неа-фолк-музыка Дэвід Халман стварыў брэнд Dawid Hallmann і пачаў пад ім выпускаць цішоткі.
Адной з першых ён выпусціў цішотку з беларускім генералам Станіславам Булак-Балаховічам. Пра гэта музыка напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Нагадаем, што Булак-Балаховіч у Першую сусветную вайну камандаваў дыверсійным аддзелам царскага войска. Пасля ён служыў у Чырвонай арміі, сышоў з яе і ваяваў супраць бальшавікоў у Эстоніі. Пазней перайшоў пад камандаванне Ураду БНР.
У лістападзе 1920-га Булак-Балаховіч абвясціў у Мазыры "незалежную беларускую дзяржаву", але неўзабаве яго армія была разбітая Чырвонай Арміяй і адышла ў Польшчу. У 1940 годзе нямецкі патруль у Варшаве застрэліў Булак-Балаховіча.