У Польшчы затрымалі беларуса на аўтамабілі з перабітым VIN-кодам (фота)
У Польшчы затрымалі беларуса на аўтамабілі з перабітым VIN-кодам. Як інфармуе прэс-служба Падляскага памежнага аддзела, здарэнне адбылося на памежным пераходзе Баброўнікі. Грамадзянін Беларусі вяртаўся на радзіму на аўтамабілі Honda CR-V. Падчас агляду машыны палякі заўважылі перабіты VIN-код.
Мяркуецца, што легкавік раней мог выкарыстоўвацца ў злачынных мэтах. Паліцыя праводзіць расследаванне.
Фота: podlaski.strazgraniczna.pl