У Польшчы заявілі пра поўную незалежнасць ад расійскага газу
У Польшчы заявілі пра поўную незалежнасць ад расійскага газу. "З сённяшняга дня мы больш не залежым ад Расіі ні ў чым", — кажа прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. 27 красавіка ён наведаў газакампрэсарную станцыю кампаніі Gaz-System пад Варшавай.
"Па-ранейшаму нашыя склады запаўняюцца, штодня мы будзем запаўняць іх на 100%, сёння гэта 78% з поўначы, поўдня, захаду, а таксама за кошт унутранай вытворчасці", — гаварыў прэм'ер. Ён падкрэсліў, што Польшча зрабіла такі крок першай з краін ЕС. І газавы шантаж з боку Масквы ўжо не дзейнічае.
Як вядома, з 27 красавіка "Газпрам" спыніў пастаўкі газу ў Польшчу і Балгарыю. Прычына — іх адмова аплачваць пастаўкі ў расійскіх рублях. Гэтую норму сваім указам месяц таму ўвёў Уладзімір Пуцін у дачыненні да "недружалюбных" краін.
Кіраўніцтва ЕС паабяцала дапамогу Варшаве і Сафіі. А Еўрапарламент заклікае ўвесці агульнаеўрапейскае эмбарга на пастаўкі расійскіх энерганосьбітаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.