У Польшчы заявілі пра знойдзены на мяжы з Беларуссю "манекен мігранта"

У Польшчы заявілі пра знойдзены на мяжы з Беларуссю "манекен мігранта"

У Польшчы заявілі пра знойдзены на мяжы з Беларуссю "манекен мігранта". Пра знаходку ў памежнай паласе каля Міхалова паведамляе Мінабароны Польшчы. Там лічаць, што манекен падкінулі беларускія службы, якія могуць выкарыстаць манекен "для дэзынфармацыі".

"Гэта яшчэ адзін прыклад таго, як працуюць беларускія службы", — адзначаюць у Мінабароны Польшчы.

Мігранты штодня спрабуюць нелегальна перайсці ў Польшчу з Беларусі. Адна з груп прарывалася якраз каля Міхалова. Мігрантаў затрымалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі