У Польшчы заявілі, што не нясуць адказнасці за смерці мігрантаў на мяжы з РБ
На польска-беларускай мяжы / https://twitter.com/Straz_Graniczna
У Польшчы заявілі, што не нясуць адказнасці за смерці мігрантаў на мяжы з Беларуссю. Пра іх рэгулярна паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт РБ, які традыцыйна ўскладае адказнасць на польскі бок.
"Мы не нясем адказнасці за тое, што паўтара года крызісу няшчасных мігрантаў хтосьці прывозіць у Маскву і Мінск, а пасля штурхае ў бок польскай мяжы", — кажа намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Вонсік.
Ён дадае, што польскія памежнікі аказваюць дапамогу мігрантам перад тым, як іх вяртаць назад у Беларусь, адкуль яны перайшлі нелегальна. Па звестках МУС Польшчы, "хтосьці на тым баку збівае іх так, што яны не хочуць вяртацца".
Як нагадвае @pozirkonline, сёлета ўлады Беларусі заяўлялі пра знойдзеных на межах з краінамі ЕС загінулых мігрантаў сем разоў. Апошні выпадак быў зафіксаваны 24 лютага.
Міграцыйны крызіс быў справакаваны ўладамі РБ у 2021 годзе, за што на беларускі бок ЕС наклаў санкцыі. Польшча, Літва і Латвія былі вымушаны пабудаваць плот на мяжы з Беларуссю.
W dn.26.02 do próbowało nielegalnie przedostać się z 110 os.,w tym 20 os. podchodziło pod barierę wycofały się na Zatrzymano m. in.16 ob.Egiptu i 6 ob.Sudanu.#PSGKrynki 34 os. (19 ob.Syrii,7 ob.Ghany, 6 ob.Afganistanu,2 ob.Konga) przedostały się na pontonach przez #Świsłocz pic.twitter.com/KTm3c380X3
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) February 27, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.