У Польшчы заявілі, што з Беларусі ідуць мігранты, якія прыехалі з Расіі

У Польшчы заявілі, што з Беларусі ідуць мігранты, якія прыехалі з Расіі

У Польшчы заявілі, што з Беларусі ідуць мігранты, якія прыехалі з Расіі. Яны спрабуюць нелегальна трапіць у ЕС. За апошнія суткі ў Польшчу ішлі групы, у якіх агулам налічвалася 20 мігрантаў-грамадзян Эфіопіі, Руанды, Гамбіі, Конга. Якраз яны і прыехалі з РФ.

У канцы сакавіка пра такую тэндэнцыю паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы. Там таксама заўважылі, што мігранты дабіраюцца ў Беларусь праз Расію (пра гэта стала вядома з іх апытання).

Раней у Польшчу і Літву спрабавалі прарвацца пераважна мігранты, якія засталіся ў Беларусі з часу міграцыйнага крызісу 2021 года, калі іх у нашу краіну прывозілі на самалётах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі