МУС Літвы: нелегальных мігрантаў з Беларусі стала больш

МУС Літвы: нелегальных мігрантаў з Беларусі стала больш

Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што нелегальных мігрантаў з Беларусі ў апошнія дні стала больш. Мяркуецца, што гэта звязана з пачаткам вясны і пацяпленнем. Штодня літоўскія памежнікі разварочваюць некалькі дзясяткаў чалавек. Гэта ў некалькі разоў больш, чым было зімой, піша Delfi.

Улады Літвы адзначаюць новую тэндэнцыю: нелегальныя мігранты дабіраюцца ў Беларусь праз Расію. У прыватнасці, пра гэта гаварылі мігранты з затрыманых апошнім часам груп.

"Нам варта быць гатовымі і не расслабляцца", — кажа Білатайце. Яна не выключае, што міграцыйныя працэсы на фоне расійскай агрэсіі ва Украіне "могуць быць наўмыснымі". Летась у Літву незаконна трапілі з Беларусі каля 4,2 тысячы мігрантаў. Адказнасць за міграцыйны крызіс была ўскладзеная на ўлады нашай краіны.

Дзяржаўны памежны камітэт РБ абураецца, што літоўскія памежнікі адпраўляюць мігрантаў назад у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі