У Пружанах працягваюць ліквідаваць наступствы аварыі, горад без вады
Чарга да аўтацыстэрны з вадой / vk.com/publicbudniby
17 студзеня ў Пружанах у Брэсцкай вобласці працягваюць ліквідаваць наступствы аварыі, якая здарылася раніцай у панядзелак. Горад, у якім каля 20 тысяч жыхароў, застаецца без цэнтралізаванага водазабеспячэння. Па папярэдняй інфармацыі, прычынай здарэння паслужыла паломка адной з помпаў, адбываюцца аварыйна-аднаўленчыя работы на сетках водазабеспячэння і каналізацыі.
Для мясцовых жыхароў у 11 месцах арганізаваны падвоз пітной вады, усталяваныя 37 біяпрыбіральняў (апублікаваная схема іх размяшчэння).
Як піша budni.by, "водазабеспячэнне будзе адноўлена ў найкарацейшыя тэрміны". Аднак да раніцы 17 студзеня зрабіць гэта не змаглі. Абласныя ўлады цяпер абяцаюць аднавіць водазабеспячэнне да вечара.
БЕЛТА паведамляе, што мясцовыя ўлады далучылі да працаў усіх наяўных спецыялістаў. Дзіцячыя садкі ў аўторак не працуюць, а ў пяць школ раённага цэнтра дзеці прыйшлі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.