У прыгарадзе Гродна дрэва ўпала на аўтамабіль, які рухаўся
На месцы здарэння / vk.com/grodnogai
У прыгарадзе Гродна дрэва ўпала на аўтамабіль, які рухаўся. У выніку адбылося двайное ДТЗ, піша прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.
Здарэнне адбылося ў пятніцу ў 06:30. Кіроўца Volkswagen ехаў на дарозе Гродна — Беляны, калі пабачыў, што на праезную частку падае дрэва. Пазбегнуць сутыкнення ён не змог. У выніку дрэва пашкодзіла пярэднюю частку легкавіка. Кіроўца Audi не змог пазбегнуць сутыкнення з Volkswagen, які раптоўна спыніўся перад ім. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Мяркуецца, што прычынай падзення дрэва стаў снег на яго галінах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.