У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі — навальніцы
У пятніцу, 27 траўня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі — навальніцы (у дзённыя гадзіны). Сіноптыкі папярэджваюць пра ўзмацненне ветру, яго парывы ў многіх раёнах краіны (у тым ліку і ў Мінску) будуць дасягаць 15-20 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +6 да +12 градусаў (у Мінску — ад +7 да +9), удзень — 13-19 цяпла (у сталіцы — ад +15 да +17 градусаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.