У пятніцу будзе спёка да +34

У пятніцу будзе спёка да +34

У бліжэйшыя суткі, 14 чэрвеня, у Беларусі чакаецца надвор'е з пераменнай хмарнасцю. Уначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень месцамі на краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Вецер будзе няўстойлівы 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 метраў за секунду.

Захаваецца моцная спёка: уначы будзе 16-22 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 28-33 градусаў, а месцамі на поўдні будзе да +34, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі