У пятніцу ў Беларусі чакаецца да +17
А таксама на 21 сакавіка сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць пераважна без ападкаў.
Толькі ўначы месцамі па поўначы пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр. Магчымы слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 6-11 метраў у секунду, раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны — парывы да 15-20 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ўначы 1-6 градусаў цяпла, па паўночным усходзе — ад 0 да -4. Удзень будзе +9...+15 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 17 градусаў вышэй за 0.
У выхадныя дні ў Беларусі пацяплее да 20 градусаў
Фота — fotkidepo.ru