Сіноптыкі: У пятніцу ў Беларусі чакаецца да 23 цяпла і без ападкаў
5 верасня прагназуецца невялікая воблачнасць.
Уначы і зранку месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе ўсходні 3-8 метраў за секунду, перадае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе +3...+10 градусаў, днём будзе ад 18 да 23 градусаў цяпла.
Фота — sitesovety.ru