У пятніцу чакаецца да 27 градусаў цяпла
26 красавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па Брэстчыне і Гродзеншчыне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Уначы слупок тэрмометра пакажа +7...+13, месцамі будзе 3-6 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да 21-27 са знакам "плюс".