У пятніцу чакаюцца кароткачасовыя дажджы і да +25
Лета ў Беларусі / Еўрарадыё
У пятніцу, 11 жніўня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўночны ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 10-15 цяпла, месцамі прагназуецца 7-9 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +19...+25.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.